21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

На працягу апошніх дваццаці гадоў 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

Изображение

Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову мы вывучаем у дзіцячым садзе, школе,  нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не менш, эксперты лічаць, што беларуская мова апошнім часам стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.

Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.

 Мы таксама далучіліся  да традыцыі.   

Дзеці прымалі актыўны ўдзел у прыгатаванні беларускіх дранікаў. З захапленнем, задавальненнем і прыемным настроем выконвалі заданні і спрабавалі дранікі. 

 

 

/files/01352/img/waoQfS.jpg/files/01352/img/background_4.jpg