Смак роднай мовы

Рамёствы

CЛАЙДЫ Рамёствы
свернуть

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
развернуть

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

 

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Прававое рэгуляванне, парадак выкарыстання і апісанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Суадносіны шырыні і даўжыні сцяга – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўцы (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (вохра) колер.

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь узнімаецца або ўстанаўлiваецца:

  • на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь – пастаянна;
  • на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – пастаянна, а над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, – на час правядзення пасяджэнняў;
  • на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, што знаходзяцца за мяжой, на марскіх суднах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, – у парадку, вызначаемым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • у памяшканнях для галасавання – у дні выбараў і рэферэндумаў;
  • у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам;
  • на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • на марскіх суднах, суднах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
  • на спартыўных арэнах – у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў – пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
  • на іншых аб'ектах у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з рашэннем Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
  • Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, у час народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя дні.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы абвіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы: “Рэспубліка Беларусь”.

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца:

  • на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой; у памяшканнях шэрага іншых дзяржаўных устаноў;
  • на пячацях і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г.д.;
  • на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
  • на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якiя выдаюцца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь;
  • на пагранічных слупах, якiя ўстанаўлiваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М.Клімковіча, У.Карызны Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!



Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца:

пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім прысягі; пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; у час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній; у час правядзення цырымоній сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь з афіцыйнымі візітамі; пры афіцыйных цырымоніях ускладання вянкоў кіраўнікамі замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў; пры правядзенні воінскіх рытуалаў – у адпаведнасці з агульнавоінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь; пры афіцыйных цырымоніях у час спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі – у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыцці Рэспублікі Беларусь, у гонар знакамітых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры; пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь; у час урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі; грамадзянамi ў час народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь трансліруецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі кампаніямі:

штодзень у пачатку i перад завяршэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні – у 6 гадзін і ў 24 гадзіны; у навагоднюю ноч – пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзіны. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь). Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пры правядзенні Рэспублікай Беларусь афіцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, устаноўленымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы знаходжання.

http://president.gov.by/by/simvolika_by/

 

свернуть

Год народного Единства

Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал указ №1 «Об объявлении 2021 года Годом народного единства». Решение принято для консолидации общества, сплочения белорусского народа на основе идей суверенитета и независимости страны, сообщает БЕЛТА со ссылкой на пресс-службу главы государства.

Согласно указу Совет Министров совместно с облисполкомами и Минским горисполкомом должен разработать и утвердить республиканский план мероприятий по проведению Года народного единства, а также обеспечить координацию деятельности государственных органов, других организаций по выполнению этого плана.

свернуть

Вершы для дзяцей 3-4 гадоў

“Дожджык” Тадзіяна Кляшторная

Дожджык часта сыпаў, ліў,


Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
І караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў –
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.

“Ветлівыя словы” Тадзіяна Кляшторная

“Калі ласка”,”дзякуй”,


“Добры дзень”-
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі


Буду даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Вершы для дзяцей 4-5 гадоў

"Лістапад" Янка Купала

З буйных ліп і бяроз


Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць


Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна-


Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў 
Зазяленяцца.

“Восень” (урывак) Янка Журба

Шумяць па-асенняму            Заможная восень


Пушча і бор;                         Прыйшла ў калгас,
На дрэвах, кустах-                Дарамі  багатымі
Залацісты ўбор.                     Радуе нас.
          

                На полі калгасным


                Вялікі ўраджай.
                Ляціць аб ім слава
                На ўвесь родны край.
ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ

Пяком бліны

Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:

Матуля напячэ блінкоў

Для дачушак ды сынкоў.

Блін смятанай паліваем,

Зверху цукрам пасыпаем,

Лоўка трубачкай згарнем –

І жуем, жуем, жуем!



Пеўнік 

Пеўнік раніцай прачнуўся,


(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.

Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.


(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).

Гэты пальчык 

(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).

Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!

Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.


(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).

Васьміног 

(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).


Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!
Адпачнём 

Нашы пальчыкі прачнуліся,


Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).

свернуть

Гульні на беларускай мове:

Беларуская казка

09.02.2022

                  КУРАЧКА РАБКА

              ДЗЕДАВА РУКАВІЧКА

             Коцік, пеўнік і лісіца

 

                    Верабей і мыш

 

                            Бычок

                    Ездіць вясна, ездіць

                 Жавароначкі, прыляціце

                        Іграў я на дудцы

             Як курачка пеўніка ратавала

                            Калабок

                          Церамок

                     Зайкава хатка

 

свернуть

Размаўляем па-беларуску

Кансультацыя для бацькоў

авайце размаўляць па-беларуску!"

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу.

Государственная символика Республики БеларусьИзображение






Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! 

jj






свернуть
21 февраля, вторник

Дзень беларускай мовы

подробнее...
/files/01352/img/waoQfS.jpg/files/01352/img/background_4.jpg